На Гарадзеншчыне закрыюцца некаторыя “Дабраномы”. На іх месцы будуць “Еўраопты”
У Гродне закрыецца адзін самы стары “Дабраном” па вул. Дамброўскага, 47. Ён перастане працаваць 21 лістапада.
У сакавіку 2015 “Дабраном” стаў адной з самых буйных сетак Беларусі, пасля таго, як да яго далучылі крамы “Родной стороны”, якая была не ў стане плаціць пастаўшчыкам. З таго часу ходзяць чуткі, што канчатковыя ўладальнікі “Еўраопта” і “Дабранома” – адны і тыя ж людзі.
Фота з архіву ТС