“Хімік-СКА” нечакана абыграў “Нёман” на хатнім лёдзе
Каманда Мілаша Голаня падышла да гульні з “Хімікам-СКА” ў добрым настроі. Дзве перамогі на Гомельшчыне прымусілі гарадзенцаў паверыць у былую моц. Але хатні матч паказаў, што каманда яшчэ не гатовая да сур’ёзных задач. Забі “Нёман” яшчэ ў першым перыядзе, гульня б пайшла зусім па-іншаму. Але гарадзенцам размачыць вароты гасцей так і не ўдалося. У вырашальным трэцім перыядзе шэраг выдаленняў ў чырвона-чорных згулялі на карысць навапалачан.
“Нёман” – “Хімік-СКА” 0:4 (0:0, 0:0, 0:4)
Шайбы:
47.58 0: 1 – Залеўскі (Рапаровiч, Жэлнероўcкi)
51.33 0: 2 – Шаўчэнка (Сальнікаў, – бол.)
52.19 0: 3 – Жэлнероўcкi (Рапаровiч, – бол.)
57.22 0: 4 – Агеенка
Варта адзначыць, што апошнія гульні супраць “Хіміка” выходзяць вельмі цяжкімі. У папярэднім матчы, які праходзіў 26 кастрычніка ў Наваполацку, гарадзенцы на апошніх хвілінах ледзь вырвалі перамогу ў суперніка.
Ці зможа рэабілітавацца “Нёман” перад сваімі заўзятарамі, даведаемся праз два дні. У суботу, 21 лістапада, у Гродне будзе гасцяваць “Віцебск”.