Фрымаркет, кватэрнік і канцэрт духоўнай музыкі: куды пайсці ў Гродне ў выходныя 21-22 лістапада
Выстава Тэатра лялек “35 гадоў: з лялькай па жыцці”
На выставе прадстаўлены лялькі, касцюмы і эскізы, якія былі задзейнічаны ў спекталях тэатра ў апошнія пяць гадоў. Яны былі героямі спектакляў: “Чырвоны каптурок”, “Вій. Страшная помста”, “Паляванне на зубра”, “Хлопчык-зорка”, “Царэўна-жаба”, “Прыгоды Бібігона”. Побач з імі экспанаты, якія памятаюць першыя тэатральныя пастаноўкі, такія як “Трагедыя аб Макбеце”, “Канёк-гарбунок”, “Снежная каралева”, “Сіндбад-мараход”, “Балада пра белую вішню”, “Цудоўная дудка”. Фатограф Сяргей Курыла прадставіць фотавыставу аб рэпетыцыях спектакляў “Вялікі змей” і “Візіт старой дамы”.
Калі: 20-22 лістапада, 10.00-18.00
Дзе: Гродзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38
За колькі: 10-20 тыс.
Выстава гарадзенскага мастака Аляксандра Васілевіча
Выстава мае назву “Бяссоніца”. Аўтар перадаў атмасферу бяссоннай ночы, дзе грае ўяўленне, адбываюцца метамарфозы свядомасці, знікаюць межы паміж рэальнасцю і фантазіяй.
Калі: 20 лістапада, 18.00
Дзе: галерэя “У майстра”, вул. Кірава, 8
За колькі: бясплатна
“Дай дорогу” у ТаймАут
Самыя вядомыя беларускія панкі прыязджаюць у Гродна. Нядаўна музыкі выпусцілі новы альбом і запісалі кліп.
Калі: 20 лістапада, 19.00
Дзе: ТаймАут, вул. Паповіча, 5
За колькі: 150 тыс.
Канцэрт “Насустрач Раству Хрыстову”
Салісты Гродзенскай капэлы і вакальнага ансамбля “Canto armonico” выканаюць творы з рускай і замежнай духоўнай музыкі.
Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7а
Калі: 20 лістапада, 19.00
Фотавыстава Сяргея Марозава “Маналог з Сусветам”
“Маналог з Сусветам” – гэта некалькі дзесяткаў фотаздымкаў зорнага неба, зробленых у ваколіцах Гродна. Гэтыя выходныя – апошняя магчымасць зазірнуць у бяскрайнія прасторы Сусвету.
Калі: 20-22 лістапада
Дзе: выстава перамясцілася з галоўнага корпуса ГрДУ ў файе на Леніна, 32.
За колькі: бясплатна
Дні Францыі і віна ў гарадзенскіх рэстаранах
Рэстараны абяцаюць традыцыйныя стравы французскай кухні, музыкі і добрага настрою. У Кронан Парк Гатэлі будзе працаваць мастак і фотавыстава, а ў “Верандзе” – вядомы расійскі шэф-повар Максім Глухаў і прадстаўнік СООО “Garsia” самелье Аляксей Белікаў.
Калі: 20-22 лістапада – Кронан Парк Гатэль, 20 лістапада – кафэ “Веранда”
Дзе: Кронан Парк Гатэль, БЛК, 52 (Пышкі); Кафэ “Веранда” – вул. Падольная, 37
За колькі: забраніраваць столік у Кронан Парк Гатэлі – 73-98-00, +375 29 360-00-50; у “Верандзе” – 68-16-77, +375 (44) 555-67-55
Вечар музыкі і кактэлей у бары “Куба”
Знайдзіце добрую кампанію і хутчэй у бар. Хлопцы з супольнасці Beautiful Vision паставяць любімыя пласцінкі ў розных стылях, а бармэны зробяць кактэйлі.
Калі: 20 лістапада, увечары
Дзе: вул. Калючынская, 12
За колькі: бясплатна
Выстава “Літоўскі кінаплакат”
Выстава – рэтраспектыва кінематографа Літвы праз мастацтва плаката, якія з’яўляецца асабістай інтэрпрэтацыяй мастака, яго асабістай метафарай да фільма на фоне гістарычных падзей. У экспазіцыі – найбольш рэдкія экзэмпляры афіш з 1953 да 2010 гадоў. Самая старая афіша – да фільма “Світанак ля Нёмана”. Усе плакаты – творы мастацтва.
Калі: 20-22 лістапада, у час працы кінатэатра
Дзе: кінатэатр “Чырвоная зорка”, вул. Сацыялістычная, 4
За колькі: бясплатна
Ц’атральная пятніца
Гэтым разам аматары тэатра глядзяць спектакль “Далей-цішыня” тэатра Моссовет, запіс 1978. У галоўных ролях Фаіна Ранеўская ды Расціслаў Плят.
Дзе: Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 16
Калі: 20 лістапада, 20.00
Фрымаркет – вольны кірмаш
На кірмаш можна прынесці непатрэбныя рэчы, якія маглі б прыдацца іншым людзям: вопратку, кнігі, цацкі, упрыгожванні і г.д. Рэчы можна будзе абмяняць, прадаць ці падарыць. У праграме таксама творчыя майстар-класы.
Калі: 21 лістапада, 12.00-15.00
Дзе: вул. Будзёнага, 48а, зала ва ўнутраным дворыку
За колькі: бясплатна
Першы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па RC-дрыфтынгу
RC Drift – гэта дрыфтынг на радыёкіруемых аўтамабілях, дзе захоўваюцца прынцыпы і правілы сапраўднага дрыфту. У гледачоў таксама будзе магчымасць пакіраваць аўтамабілямі. Таксама іх чакаюць конкурсы і прызы.
Калі: 21 лістапада, 14.00
Дзе: пляцоўка каля гіпермаркет АЛМІ, пр-т Касманаўтаў, 81
За колькі: бясплатна
Выстава “Мадэрн. Эпоха жаноцкасці”
Экспанаты з прыватнай калекцыі кіяўлянкі Марыны Івановай. Сярод іх 30 жаночых убораў, якія прадстаўляюць моду Англіі, Францыі, Германіі, Амерыкі, а таксама – вясельная сукенка 1919 года, дзіцячыя касцюмы, парамоны, сумкі, туфлі, каляскі і каробкі другой паловы ХІХ – пач.ХХ ст.
Калі: 21 лістапада, 15.00
Дзе: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16
За колькі: вернісаж – бясплатна
Выстава “У чаканні калядага цуду”
Інсталяцыя паказвае ўклад сям’і пачатку ХХ веку напярэдадні Раства і Новага году: касцюмы з калекцыі Марыны Івановай, забаўкі, упрыгожанні, прадметы інтэр’еру з фондаў музея.
Калі: 21 лістапада, 15.00
Дзе: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16
За колькі: вернісаж – бясплатна
Спектакль “Рождение”
Спектакль расказвае гісторыі некалькіх цяжарных жанчын. Але ў цэнтры п’есы застаецца адна сям’я.
Калі: 21 лістапада, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 60 тыс.
Вечар інструментальнай музыкі
Для гарадзенцаў будуць граць лаўрэаты першай ступені міжнароднага фестываля-конкурса “Зоркі Парыжа”. Сярод іх – скрыпач А.Генсар, за цымбаламі – Д. Ставер і П.Столяр, за ўдарнымі – В. Разнічэнка, з баянам – Т. Сідарчук
Калі: 22 лістапада, 17.00
Дзе: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16
За колькі: 40 тыс.
Кватэрнік Івана Пачывалава і Цімафея Яравікова
Выдатная магчымасць паслухаць магілёўскага і гарадзенскага бардаў у спакойнай хатняй атмаферы.
Калі: 22 лістапада, 18.00
Дзе: вул. Міра, 10. Дакладны адрас можна даведацца па тэл. +375 44 794 73 93
За колькі: 40 тыс.