Чаму шкодная пластыкавая бутэлька?
Чаму шкодная пластмасавая бутэлька?
Бачыць прадукты ў пластыкавых бутэльках на паліцах крамаў – звычайная справа. У іх разліваюць ваду, безалкагольныя напоі, алей, малако, шампунь і іншае. Але пластакавая тара прыдатная толькі для аднаразовага выкарыстання ў кароткі час. Пры доўгім захоўванні пластык вымываецца ў прадукты.
Як адбываецца вымыванне пластмасы ў ежу?
Пластык выдзяляецца пад уплывам тэмпературы, то бок, пры захоўванні прадуктаў у цяпле. З тэмпературай павялічваецца выдзяленне шчолачы, што толькі паскарае працэс.
Пад уплывам часу выдзяленне шчолачы толькі павялічваецца.
Што ўплывае на выдзяленне шкодных рэчываў?
Якое дакладна рэчыва будзе вымывацца, залежыць ад таго, што разліта ў бутэльку. Уплывае тлустасць, кіслотнасць, колькасць вады ў прадукце.
Таксама грае ролю памер упакоўкі – чым меншая, тым больш выдзяляецца рэчываў на аб’ём прадукта.
Калі я вып’ю малака з пластыкавай бутэлькі, то я памру?
Не. Малако не захоўваецца вельмі доўга, да таго ж патрабуе нізкай тэмпературы. Затое варта звярнуць увагу на піва – самы масавы тавар у пластыку. ПЭТ-бутэлька можа сапсаваць яго. Даследаванні Інстытута біяхімічнай фізікі Расійскай Акадэміі Навук паказалі, што з пластыкавай бутэлькі ў піва пераходзяць дзібуцілфталат – дзібуцілавы эфір фталіявай кіслаты, утрыманне якога ва ўпакоўцы забаронена ў Мытным саюзе, Еўрапейскім саюзе і ЗША.
Дзібуцілфталат можа нанесці шкоду эндакрыннай і нервовай сістэмам, можа быць адной з прычын анкалогіі, гарманальных парушэнняў, таксічнага гепатыту.
Праўда, ёсць і іншыя даследаванні, які аправяргаюць гэтыя. Каму верыць і ці баяцца пластыку – вырашаць кожнаму.
Чаму тады піва масава разліваюць у пластык?
Таму што гэта танна і дазваляе прадаваць піва за меншую цану ў большай колькасці. У Германіі ў пластыкавыя бутэлькі разліваюць 4% піва, у Бельгіі 3%, у Расіі 40%, а ў Беларусі – 60%. У Расіі ўжо пачалі змагацца з ПЭТ-бутэлькай у Дзярждуме. У Беларусі згодна са стратэгіяй развіцця да 2030 года павінна праводзіцца праца па прафілактыцы алкагалізму і пашырэнні культуры піцця. У тым ліку прадугледжваецца зніжаць колькасць піва, разлітага ў пластык, павялічваюць разліў у шкляныя бутэлькі.
Фота coolmart.ru