Гарадзенскую “чорную пятніцу” падтрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі

|

Асноўны паток гарадзенцаў наведаў крамы MySport, Columbia і Спартландыя. Многія былі незадаволеныя цэнамі, хтосьці з натоўпу нават казаў, што кошты вышэй звычайных.

align=”” alt=”черная пятница Гродно распродаж зніжкі рынак” width=”725″ height=”408″ >

– Што яны мне тут “заліваюць” цану на гэтыя зімовыя красоўкі? Яны заўсёды каштавалі 999 тысяч, бывала і ніжэй. І зараз цэннік застаўся такі ж. Чарговая замануха.

 

Як высветлілася, гэтая зніжка была выгадная сталым пакупнікам, якія маюць зніжкавую карту. Такім чынам можна было атрымаць агульную зніжку ў 40%.

Пасля фірмовых крамаў гарадзенцы адправіліся ў іншыя залы рынка, дзе цэны зніжалі індывідуальныя прадпрымальнікі. У некаторых можна было дадаткова пагандлявацца і збіць цану яшчэ больш.