Прэм’ера ў тэатры, лютня ў кірсе, Парыжская школа ў замку: куды схадзіць у Гродне ў выходныя 28-29 лістапада

|

Прэм’ера спектакля “Отель “Золотое руно”

 

П’еса расказвае пра сціплую дзяўчыну Молі – горнічную гатэля. Раптам яна атрымлівае спадчыну ад дзядзькі. Там столькі грошай, што яны могуць змяніць эканамічную сітуацыю краіны і нават свету.

 

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

Калі: 27 лістапада, 18.00, 28, 29 лістапада, 19.00

За колькі: 55-60 тыс.

 

Канцэрт гітарыста-віртуоза Яраслава Макарыча

 

Макарыч – фіналіст адборачнага тура Еўрабачання-2007 і лаўрэат спецыяльнага фонда прэзідэнта Беларусі, переможца шэрагу конкурсаў.

 

Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7

Калі: 27  лістапада, 19.00

За колькі: 40 тыс., у дзень канцэрта – 50 тыс.

 

Канцэрт камернага аркестра Гродзенскай капэлы

 

У праграме – творы Баха, Шумана, Сібеліуса, Бетховена, Свірыдава, Глазунова, Чайкоўскага і Гліэра.

 

Дзе: Цэнтр культуры, вул. Дзяржынскага, 1

Калі: 27 лістапада, 19.00

За колькі: 60 тыс.

 

Вечар памяці Уладзіміра Караткевіча

 

26 лістапада пісьменніку магло бтспоўніцца 85 гадоў. На сустрэчу прыедзе Дзяніс Марціновіч – аўтар кнігі “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”.

 

Дзе: арт-галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3-11

Калі: 27 лістапада, 18.00

За колькі: бясплатна

 

Восьмы гродзенскі ІнвестУікэнд

 

Дзе: Факультэт эканомікі і кіравання ГрДУ, вул. Горкага, 95

Калі: 28 лістапада, 9.00-16.45

 

ІнвестУікэнд гэта некамерцыйнае мерапрыемства, дзелавы форум, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачаткоўцы і ўжо дасведчаыя бізнесмены, эксперты і інвестары.

 

Каратэ: адкрытае спаборніцтва Гродзенскай вобласці по кекусінкай

 

Дзе: стадыён “Неман”, вул Камунальная, 3

Калі: 28 лістапада, 12.00

За колькі: бясплатна

 

Канцэрт Грыгорыя Лепса

 

Выканаўца папсовага хард-року, які ва ўсіх асацыіруецца з шансонам, прыязджае з праграмай “Ганстер №1”.

 

Дзе: Лядовы палац, вул. Камунальная, 3

Калі: 28 лістапада, 19.00

За колькі: 500 тыс.

  

Выстава “Мастакі парыжскай школы. Уражэнцы Гродзеншчыны”

 

Экспазіцыя прадставіць 12 палотнаў мастакоў Осіпа Любіча і Пінхуса Крэменя з калекцыі “Белгазпрамбанка”.

 

Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20

Калі: 28-29 лістапада, 10.00-17.30

За колькі: па квітках музея

 

Прэзентацыя кнігі па этнастраноміі “Паміж небам і зямлёй”

 

Народныя назвы зорак, сузор’яў, паданні пра паходжанне нябесных целаў – для нашых продкаў зоры былі бліжэйшыя і мелі свае, тутэйшыя найменні і гісторыі.

 

Дзе: Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 16

Калі: 28 лістапада, 19.00

За колькі: падзякі ў капялюш

 

Спектакль “Першы дзень міру”

 

Інтэрнацыянальны музычны спектакль па вершах і песнях ваенных і пасляваенных гадоў з удзельнікамі фестывалю краін СНД і Балтыі !Сустрэчы ў Расіі”

 

Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1

Калі: 28 лістапада, 19.00

За колькі: 40 тыс.

 

Вечар старадаўняй інструментальнай музыкі

 

Ансамбль “Сальтарелла” з Пінска грае на барочных лютнях, мандаліне, гітары і рэнесанскай лютні.

 

Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7

Калі: 29 лістапада, 17.00

За колькі: 40 тыс. у дзень канцэрта – 50 тыс.

 

Творчая сустрэча з лідарам гурта “Нельга забыць”

 

Творчая сустрэча ў фармаце “кватэрніка” з бардам Міхаілам Бараноўскім, лідарам гурта “Нельга забыць”. Як заўжды, сяброўская атмасфера, прыязныя людзі, і ад госця – незабыўныя спевы, што не пакідаюць абыякавым.

 

Дзе: Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 16

Калі: 29 лістапада, 19.00

За колькі: падзякі ў капялюш

 

Канцэрт Юрыя Гальцава

 

Гумарыст ладзіць тур па гарадах Гродзенскай вобласці.

 

Дзе: Зала “Радыёхвалі”, вул. Горкага, 89

Калі: 29 лістапада, 19.00

За колькі: 300 тыс.

 

Першае фота: instagram.com/juskid_/