Актывістаў аштрафавалі за ўшанаванне памяці паўстанцам 1863 года

|

З  абвінавачваннем Сазонаў і Дмухоўскі не пагадзіліся, бо прымалі ўдзел у акцыі памяці герояў Бацькаўшчыны, а для гэтага, на іхную думку, дазвол ад уладаў атрымліваць  не трэба.

Эдвард Дмухоўскі не лічыць  пратакол не сапраўдным, аднак гэта не перашкодзіла суддзі разглядаць справу. Сведкамі на судзе былі свіслацкія міліцыянты: Аляксандар Барэль, Аляксандар Гуштын, Андрэй Болбат. Усе яны сцвярджалі, што Эдвард Дмухоўскі і Віктар Сазонаў бралі ўдзел у мерапрыемстве ў Свіслачы, а таксама ў вёсцы Якушоўка. Міліцыянты-сведкі падпісалі пратакол, у якім паведамлялася, што Віктар Сазонаў і Эдвард Дмухоўскі былі ў вёсцы Якушоўка на мітынгу, трымалі расьцяжкі, сцягі і спявалі песні. Суддзя запытала ў аднаго са сведкаў, ці выкарыстана была забароненая сімволіка, на што сведка адказаў, што так – гэта бел-чырвона-белы сцяг.

На просьбу Эдварда Дмухоўскага паведаміць, які дакумент забараняе ўжыванне сцяга, ні суддзя, ні міліцыянты не змаглі спаслацца на хоць які нарматыўны акт. 

Дмухоўскі і Сазонаў не пагадзіліся з абвінавачаннямі ў пратаколе, а таксама не пагадзіліся з тым, што яны былі ў Якушоўцы. 

Тым ні менш, зараз кожнаму з іх прызначана сплаціць  па  1 мільёну 800 тысяч рублёў – такую суму сёння складаюць 10 базавых велічынь.