Зімы пакуль няма: выходныя ў Гродне будуць цёплымі і ветранымі
У суботу, 6 снежня, воблачна з праясненнямі, пераважна без асадкаў. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы вобласці парывы да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу +1…+6ºС, днём +4…+9ºС.
Такія ж тэмпература і вецер чакаюцца і ў нядзелю. Ноччу і раніцай 7 снежня месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы.
Падобнае цёплае надвор’е з парывамі ветру прагназуюць і на пачатак наступнага тыдня. У панядзелак тэмпература ноччу не павінна апусціцца ніжэй +3ºС, удзень складзе +7…+9ºС.
Фота instagram.com/lena_o7ju