У Гродне рыхтуюць да адкрыцця першы ў Беларусі Музей праса

Ідэя стварыць такі музей з’явілася ў калекцыянера Аляксандра Шпакоўскага.

 

– Гэта будзе камерцыйны музей. Думаю, мы апраўдаем надзеі наведвальнікаў. Асноўная экспазіцыя будзе прысвечана прасу, а менавіта яго гісторыі, развіццю ад самага пачатку і практычна да нашых дзён. Мы не будзем перасякацца з іншымі музеямі і разлічваем на ўнікальны для нашага горада прадукт.

align=”” alt=”музей праса музей утюга Гродно” width=”725″ height=”408″ >

Гэта толькі дробная частка экспанатаў

 

У другім зале музея будуць прадстаўлены экспанаты звязаныя з бытам і жыццём чалавека ў хатніх умовах. Таксама плануецца арганізоўваць часовыя выставы гарадзенскіх калекцыянераў.

 

– Мы хочам адлюстраваць узаемаадносіны чалавека і яго побыту ў развіцці тэхнічнага працэсу. Пастараліся максімальна забяспечыць сябе рэкламай, бо само размяшчэнне музея не з лепшых, хоць мы і знаходзімся ў самым цэнтры горада. Заходзіць да нас трэба будзе праз двор, але там ужо будуць бачныя шыльды.

У свеце існуе не больш за дзесяць музеяў праса. У Беларусі гэта будзе першы такі музей.

 

Аляксандр Шпакоўскі абяцае, што наведаць яго можна будзе ўжо да канца 2015 года. Адрас: вул. Савецкая, 7-23 (2 паверх, уваход са двара)