Techno blues у Андэграўндзе, выстава ў Крызе, фрымаркет у бібліятэцы: куды пайсці ў Гродне ў выходныя 19-20 снежня
Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак
Традыцыйны парад збірае некалькі сотняў казачны персанажаў. У гэтым вечар у горадзе ўключаюць вячэрнюю ілюмінацыю.
Калі: 18 снежня, 17.30
Дзе: старт на плошчы Савецкай, канец на плошчы Леніна
За колькі: бясплатна
Вернісаж выставы Уладзіміра Кандрусевіча “Гравітацыя”
Аўтар прадставіць жывапіс, хаця вядомы перадусім манументальнымі працамі і фрэскамі.
Калі: 18 снежня, 17.30
Дзе: Галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3-11
За колькі: бясплатна
Спектакль “Піаф”
Народны эксперыментальны тэатр-студыя “Бочонок” падрыхтаваў спектакль да Дня нараджэння Эдзіт Піаф.
Калі: 18 снежня, 19.00
Дзе: Цэнтр культуры Гродна, вул. Дзяржынскага, 1
За колькі: 30 тыс.
Спектакль “Яе навагодняе жаданне”
Навагоднюю камедыю для дарослых прадставіць Тэатральная майстэрня Наталлі Башавай.
Калі: 18 снежня, 19.00
Дзе: Драмтэатр, ул. Маставая, 35
Канцэрт гурта Beach Boogie Band
Знакаміты кавер-бэнд выконвае хіты рок-н-рола, рускага року і сусветныя рэтра-шлягеры.
Калі: 18 снежня, 21.00
Дзе: Арт-кавярня “Палітра”, вул. Маладзёжная, 1
Свята для дзяцей “Паход за елкай у казачны лес”
Дзеці з бацькамі і Снягуркай пойдуць у казачнае падарожжа ў пошуках святочнай ёлкі. Па дарозе ім будуць перашкаджаць казачныя персанажы, а дзеці будуць праходзіць квэсты, каб даведацца, дзе схаваная елка.
Калі: 19 снежня, 12.00, 15.00, 20 снежня, 12.00
Дзе: Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”
За колькі: уваход у маёнтак – 40 тыс для дарослых, 20 тыс для дзяцей
Канцэрт гурта Intelligency
Гурт, які спалучае techno і deep house прадставіць у Гродне свой альбом Dolove.
Калі: 19 снежня, 22.30
Дзе: Бар “Андэграўнд”, вул. Цітова, 9
За колькі: 70 тыс. (загадзя – 50 тыс.)
Навагодні кірмаш гарадзенскіх майстроў
Наведвальнікі гандлёвага цэнтра змогуць набыць упрыгожанні ад вядомых майстроў.
Калі: 20 снежня, 11.00-20.00
Дзе: ГЦ Old City, вул. Дубко, 17
Навагодні спектакль і ранішнік у Тэатры лялек
Для дзетак ад 4-х год Алег Жугжда падрыхтаваў казку пра сірацінку Марушку і 12 месяцаў па матывах славацкай народнай казкі і п’есы Маршака.
Калі: 20 снежня, 11.00
Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1
За колькі: 60 тыс.
Кніжны фрымаркет
Акрамя ўласна абмену кнігамі пройдуць таксама чытанні для дзетак і акцыя ў падтрымку дзіцячага хоспіса.
Для дзетак 3-5 год пройдуць перадсвяточныя чытанні па кнізе англійскага пісьменніка і ілюстратара Дэвіда Макі “Элмер і Дзед Мароз”. Кнігі пра Элмера – слана ў клетачку – сталі культавымі для англамоўных дзяцей. Пасля чытання дзеткі будуць лічыць, размалёўваць і нараджаць елку.
Для дзетак 6-9 гадоў пройдуць чытанні кнігі Эмі Хазбенд “Дарагі Санта”. Дзеткі даведаюцца, чым адрозніваюцца Дзед Мароз і Санта Клаўс.
Для падапечных хоспіса будуць збіраць блакноты, запісныя кніжкі і арганайзеры.
Калі: 20 снежня, 11.30-17.30
Дзе: Дзіцячая бібліятэка, вул. Цітова, 12
За колькі: бясплатна