Кнігі з фрымаркета могуць папоўніць новую бібліятэку ў Альшанцы
Арганізатар фрымаркета Наталля задаволеная праведзенай у гэтым годзе працай.
– У гэтым годзе гэта апошнi кірмаш. За гэты час у нас вельмі шмат людзей абмяняліся кнігамі. Але на дасягнутым мы не збіраемся спыняцца. Апошнім часам людзі сталі часцей разбіраць свае хатнія бібліятэкі. Здараецца, што многія некалі цікавыя ім кнігі становяцца непатрэбнымі. Ды і погляды людзей змяняюцца – інтэрнэт бярэ сваё. Мы збіраем гэтыя кнігі і даем ім другое жыццё. Бо яны могуць спатрэбіцца іншым людзям. Мы стараемся шукаць іх усюды і папаўняць свае запасы. Я ўпэўнена, што папяровая кніга не памрэ.
Для хлопцаў быў прадастаўлены выбар часопісаў “За рулём”
Таццяна, будучы дызайнер, на фрымаркеце знайшла тры рэдкія выданні 1980-х гадоў па шыцці адзення і мадэляванні.
– У краме не заўсёды атрымліваецца знайсці патрэбныя кнігі і кошты там даволі прыстойныя. Такія фрымаркеты дазваляюць набыць нейкія цікавыя і ўнікальныя ў сваім родзе кнігі. Сёння я знайшла тры кнігі: мода вяртаецца, і я ўпэўненая, што ў іх знайду натхненне.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
На апошнім у гэтым годзе фрымаркеце кніжак прынеслі менш, чым раней. Але арганізатары адзначаюць, што гэта мае і плюсы, бо дазволіла разгрузіць старыя фонды самой бібліятэкі. Усё, што застаецца, пойдзе на наступны фрымаркет, які адбудзецца ўжо ў 2016 годзе. Таксама арганізатары адзначылі, што частка кніжак, магчыма, папоўніць новую бібліятэку ў мікрараёне Альшанка.