Пасля серыі паражэнняў “Нёман” здолеў перамагчы ў матчы з “Гомелем”
Дачакаліся! Пасля чатырох правальных гульняў гарадзенскія заўзятары ўсё ж такі ўбачылі добрую гульню ад сваіх улюбёнцаў. Нямалы ўклад у гэта зрабілі і хлопцы, якія вярнуліся ў шэрагі каманды. У мінулым матчы гэта Сэман, у матчы з “рысямi” – Баярчук, якому паменшылі тэрмін дыскваліфікацыі.
Першую шайбу гарадзенцы закінулі ў першым перыядзе. На 16-й хвіліне вызначыўся Вячаслаў Лісічкін, які здолеў перахапіць шайбу ў Брыкуна i закiнуць у пустыя вароты. Другую шайбу ў другім перыядзе эфектна закінуў Яраслаў Крыстэк, уласна ён і стаў гульцом матчу.
“Нёман” – “Гомель” – 2: 0 (1:0, 1:0, 0:0)
Шайбы закідвалі:
1:0 – Вячаслаў Лісічкін (без перадач) 16:10
2:0 – Яраслаў Крыстэк (большасць) (Аляксандр Маляўка) 27:40
align=”” >
Па заканчэнні года, “Нёман” упэўнена замацаваўся на 4 месцы і мае ў сваім актыве 59 ачкоў.
Чэмпіянат Беларусі адновiцца 9 студзеня, калі гарадзенцы будуць гуляць у Маладзечне супраць мясцовага “Дынама”.