Цёплая зіма прымушае гарадзенскіх спартсменаў мяняць лыжы на лыжаролеры
Змены клімату прымусілi аматараў спорту памяняць лыжы на лыжаролеры. Дзякуючы сваёй канструкцыі, пры яздзе па шчыльнай паверхні гэты інвентар дазваляе паўтарыць адчуванні, якія спартсмены маюць пры катанні на зімовых лыжах.
Лыжаролеры незаменныя для тых, каму падабаецца займацца любімым відам спорту і атрымліваць задавальненне ад трэніровак у любую пару года.
Іван на лыжаролерах катаецца ўжо цэлы год. Як кожны аматар зiмовага спорту, ён чакае снегу, каб хутка стаць на лыжы, бо яго чакаюць сапраўдныя зімовыя марафоны.
– Пакуль яго няма, аптымальны варыянт – трэніравацца на лыжаролерах. У нас у Пышках для гэтага практычна ўсё ёсць. Толькі хацелася б больш святла ад ліхтароў, бо калі цямнее, то не пакатаешся.
Лыжаролерамi Іван карыстаецца ўжо тры гады і кажа, што за апошні час яны сталі даступныя амаль кожнаму.
– Сёння ўвесь камплект можна купіць за 200 долараў, а яшчэ гады два таму адныя толькі ролеры каштавалі каля 300.
Усяго ў горадзе больш за дзясятак аматараў лыжаролернага спорту. Усе яны зімой па магчымасці катаюцца на звычайных лыжах і прымаюць удзел у розных марафонах.