Гарадзенскія хакеісты без падтрымкi саступілі камандзе прэзідэнта

|

Каб даць магчымасць падтрымаць вобласць на турніры і паглядзець на гульню прэзідэнта для гледачоў з Гродна нават вылучылі спецыяльны аўтобус, але паглядзець гульню ўдалося не ўсім жадаючым. Аўтобус заўзятараў зламаўся па дарозе.

 

Сама гульня атрымалася захапляльнай. Першая шайба ў вароты гарадзенскай дружыны ўляцела за тры хвіліны да заканчэння першага перыяду. Другую шайбу сапернікі забілі ў другім перыядзе. У гарадзенцаў былі шанцы размачыць лiк, але надзейна згулялі абаронцы і брамнік каманды прэзідэнта. Варта адзначыць, што ўжо не першы матч за гэтую каманду гуляе лідар гарадзенскага “Нёмана” Вячаслаў Лісічкін. А за Гарадзеншчыну выступала некалькі прадстаўнікоў чырвона-чорных: Сцяпанаў, Ягораў, Куцэвіч, Чэравач і Ян Шэлепнёў, які ў выніку стаў лепшым гульцом матчу.