Гарадзенец у олдскульнай футравай шапцы: “Гэта камфортна, цёпла і статусна”
Яшчэ 50 гадоў таму ці не кожны юнак у Савецкім саюзе марыў аб добрай футравай шапцы. Каштавала гэта задавальненне шалёных грошай – на добрую шапку трэба было выдаткаваць амаль два заробкі. Менавіта таму норкавыя і іншыя футравыя шапкі былі такімі папулярнымі ў вулічных рабаўнікоў.
Як толькі не называлі гэтыя шапкі: і пыжыкi, і пясцовыя, і лісіныя. Карысталіся яны попытам сярод жыхароў постсавецкай прасторы аж да канца 1990-х гадоў. Але зараз у Гродне на вуліцы практычна і не сустрэнеш маладога чалавека ў футравай шапцы.
Уладзімір – адзін з тых, хто і сёння носіць олдскульную норкавую шапку. Хлопец распавёў, што для яго гонар насіць такі мех на галаве, бо гэта шапка была зроблена яшчэ ў даваенны час.
– Я нічога не саромеюся. Лічу, што насіць такую шапку гэта статусна, камфортна і цёпла. Я адрозніваюся ад усіх астатніх, я не такі шэры. У першую чаргу, я аддаю даніну маім сваякам, якія раней насілі гэтую шапку. Яна ў нас у сям’і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Першым яе насіў прадзед, які ваяваў за польскую армію.
align=”” width=”725″ height=”471″ >
Уладзімір спадзяецца, што гэтую шапку будуць насіць яшчэ і яго дзеці.
А ў вас у сям’і ёсць рэчы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне?