Гарадзенец жорстка зарэзаў сабаку ў сябе на балконе
Мужчына ў час, калі здзяйсняў забойства, быў у стане алкагольнага ап’янення, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Крымінальная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі дзейнічае ў Беларусі ўжо год. Артыкул 339-1 прадугледжвае за гэта пакаранне: грамадскія працы, або штраф, або выпраўленчыя працы тэрмінам да году, або арышт.
Ілюстрацыя выпадковая