На вольных плошчах гарадзенскай “Радыёхвалі” размесцяць скандынаўскае мэблевае прадпрыемства
На першым этапе, ужо ў 2016 годзе, фабрыка плануе выпускаць мяккую мэблю – канапы, фатэлі і крэслы, пазней – шафы і камоды. Кампаненты для мэблі збіраюцца купляць у беларускіх вытворцаў.
Агулам праект прадугледжвае стварэнне буйнога прадпрыемства еўрапейскага ўзроўню, інтэграванага ў глабальную сістэму продажу дацка-літоўскай фірмы. Спачатку ўся прадукцыя будзе накіроўвацца на экспарт у Нямеччыну і краіны Паўночнай Еўропы, пазней – не менш за 70%.
Кампанія Jakobsen Home спецыялізуецца на праектаванні і вытворчасці мяккай мэблі ў скандынаўскіх традыцыях і з сучасным дызайнам. У літоўскім Алітусе фабрыка кампаніі працуе з 1990 года.
Фота jakobsenhome.com