Літва заклікае суседзей не купляць энергію з Беларускай АЭС

|

“Трэба падаць выразны сігнал аб тым, што электраэнергія, якая выпрацоўваецца ў парушэнне міжнародных рэгламентаў ядзернай бяспекі, бяспекі і міждзяржаўнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, не будзе прынята ў Еўрасаюзе. Таму неабходна неадкладна і падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне – спачатку на рэгіянальным, а потым – на ўзроўні ЕС, і прыняць рашэнні, каб забяспечыць аднолькавыя ўмовы гандлю электраэнергіяй з гэтымі краінамі”, – гаворыцца ў лісце міністрам эканомікі і энергетыкі чатырох краін ад 23 снежня.

 

Нагадаем, Літва і раней заяўляла пра тое, што не мае намеру купляць электраэнергію пасля ўвядзення ў строй БелАЭС.

 

Прэм’ер-міністр Літвы: Ніколі не будзем купляць энергію з Астравецкай АЭС

 

Член камісіі па энергетыцы літоўскага сейма Лінас Бальсіс называў прычыны адмовы ў будучыні ад закупак электраэнергіі з Беларусі.

 

“Па-першае, Мінск парушае патрабаванні бяспекі да АЭС, якая будуецца ў 50 кіламетрах ад Вільні, і не выконвае міжнароднае пагадненне – Канвенцыю аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (канвенцыя Эспа), згодна з якой атэстацыя патэнцыйна небяспечных праектаў павінна праводзіцца не толькі ўнутры дзяржавы, але і ў сумежных краінах. Па-другое, інтэграцыя ў энергасістэму ЕС прадастаўляе Літве перспектыву імпарту самай таннай электраэнергіі на еўрапейскім рынку – на 10-15 адсоткаў ніжэй расійскай цаны”, – распавядаў ён.

 

Аляксандр Лукашэнка занепакоіўся бяспекай Беларускай АЭС

 

Літоўскі палітык таксама адзначыў, што нават калі Астравецкая АЭС будзе будавацца з захаваннем канвенцыі Эспа, Літва ў любым выпадку не плануе цягнуць новую, больш магутную лінію электраперадачы ў Беларусь.