Як п’яная бравада на форуме паслужыла падставай для праверкі ДАІ

, |

У снежні 2015 г. на адным гарадзенскім рэсурсе быў апублікаваны перапісаны артыкул рэспубліканскага СМІ пра тое, што падробкай штампаў аб праходжанні дзяржтэхагляду ў краіне пачалі займацца арганізавана. У артыкуле змяшчалася статыстычная інфармацыя аб выніках правядзення профільнай дэкады “Дзяржтэхагляд” і гучалі заявы прадстаўнікоў арганізацыі аб выяўленні фактаў падробкі пячатак, штампаў і налепак.

 

У каментарах да артыкула карыстальнік пад нікам Alexandr Pushkin пакінуў запіс: “Няма ў іх [ДАІ] пакуль баз дадзеных. Які год езджу з левымі адзнакамі… Вось неяк так”.

Гэтая інфармацыя – па рэгіёне ездзіць як мінімум адзін кіроўца з фальшывымі дакументамі! – паслужыла падставай для праверкі праваахоўнымі органамі. Вынікі здзівілі.

 

– Мужчына, які пакінуў каментар, сапраўды кіруе легкавым аўтамабілем і, як высветлілася, своечасова праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд. Адзнака ў яго сертыфікаце сапраўдная, пра што маецца пацвярждаючы запіс і ў базах дадзеных РУП “Белдзяржтэхагляд”, – распавялі TUT.BY у ДАІ Гродна.

 

Больш за ўсё міліцыянтаў здзівіў узрост кіроўцы: маўляў, добра б быў малады, схільны падфарбаваць рэчаіснасць пацан, але мужчыну аказалася 56 гадоў!

 

– У гутарцы ён растлумачыў, што пакідаў каментар, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, і не адказваў за свае дзеянні. Зараз пра гэта вельмі шкадуе.