На Гарадзеншчыне надта распладзіліся зубры. Частку з іх перавязуць у Віцебскую вобласць
Зараз у Гродзенскай вобласці жыве каля 200 зуброў. Частку з іх сёлета плануецца перасяліць у Віцебскую. Таксама за мінулыя гады павялічыліся папуляцыі казуль, ласёў і аленяў. Гэтак, у 2012-2015 гады колькасць ласёў вырасла з 2 да 2,7 тыс. Гэта на 18% больш за аптымальную лічбу.
Колькасць казуль у 2015 дасягнула амаль 11 тыс., гэта ўжо вельмі блізка да аптымальнага ўзроўню. Аленяў у лясах Гарадзеншчыны зараз каля 2 тыс., плануецца павялічыць іх колькасць удвая. Агулам чакаецца, што колькасць дзікіх жывёл у лясах Гарадзеншчыны будзе расці надалей.
Перажыць халодную і снежную зіму жывёлам дапамагаюць лясгасы: леснікі пакідаюць у адмысловых кармушках ежу.
Фота guns.ru