У Гродне адкрыты прыём дакументаў на бясплатныя візы на кацэрт BRUTTO і DZIECIUKI ў Беластоку

|

Два самыя безкампрамісныя беларускія гурты ўжо зусім хутка выступяць на адной сцэне. Музыкі адыграюць канцэрт у Лядовым палацы спорту Беластока. Зала ўмяшчае 3,5 тысячы чалавек, усяго на канцэрт запланавана выдаць каля дзвюх тысяч віз.

 

Першая група гарадзенцаў пойдзе ў консульскі аддзел для атрымання віз ужо 1 лютага. Каб запісацца на падачу неабходна купіць білет і зарэгістраваць яго праз форму. Арганізатары запісваюць на прыём і паведамляюць пра дату візіту ў консульства.

 

Пры падачы неабходна мець наступныя дакументы:

1. Пашпарт тэрмінам прыдатнасці не пазней 2016/06/14

2. Анкета (запаўняецца на сайце by.e-konsulat.gov.pl)

3. Фота для візы 3,5х4,5 (ўклейваецца ў анкету)

4. Страхоўка на 4 дні (з 2016/03/11 па 2016/03/14)

5. Копія пашпарта (2 апошнія старонкі)

6. Квіток + копія квіткі на канцэрт

 

BRUTTO – новая музычная брыгада пад кіраўніцтвам легендарнага Сяргея Міхалка. Трошкі больш чым за год свайго існавання паспеў здабыць мільёны адданых фанатаў, як і хэйтэраў. Дзёрзкі, безкампрамісны, смелы і прамалінейны!

 

У верасні BRUTTO выдалі другі свой альбом – “РОДНЫ КРАЙ” – які стаў адным з найлепшых у 2015 годзе па версіі заснавальніка ultra-music. У Беластоку адбудзецца адмысловая прэзентацыя альбома для беларусаў.

DZIECIUKI – адважны і забойны фолк-панкавы гурт з Гародні! Так хутка набірае абароты, што ўжо не раз бываў з канцэртамі ў Польшчы і не толькі. “Героі года 2014” па версіі партала Tuzin.fm.

На канцэрце гурт прадставіць свой новы альбом “Рэха”.

 

Падрабязную інфармацыю, а таксама праграму бас-тураў і падрабязнасці аб афармленні віз можна даведацца на сайце.

 

Афіцыйны прадстаўнік у Гродна:
+375297864911
+375296038522