“Гэта я – беларускамоўны”: гарадзенцы падхапілі флэшмоб курсаў “Мова Нанова”

|

У сацыяльных сетках працягваюць з’яўляцца плакаты з партрэтамі людзей, якія наважыліся ўзяць удзел у праекце “Перапіс беларускамоўнага насельніцтва“, зладжаным курсамі беларускай мовы “Мова нанова”. “Твой стыль” зрабіў падборку беларускамоўных гарадзенцаў.

Мэта “перапісу” — змаганне са стэрэатыпам, што беларуская мова — толькі для філолагаў, гісторыкаў і мастакоў, паказаць, што беларускамоўныя людзі ёсць ва ўсіх сферах жыцця і ва ўсіх населеных пунктах Беларусі, а таксама даць прыклад іншым – размаўляць па-беларуску.