Мова мястэчак Беларусі – тэма чарговага занятку гарадзенскай “Мовы Нанова”

|

Гісторык Іна Соркіна распавядзе пра моўную сітуацыю ў беларускіх мястэчках, у якіх на адной эканамічнай і сацыя-культурнай прасторы стагоддзямі жылі прадстаўнікі розных народаў і веравызнанняў. 

 

На прыканцы заняткаў удзельнікаў чакае выступ Стася Сілкі.

 

Заняткі “Мовы Нанова Гародня” пачнуцца 25 студзеня а 19-й гадзіне па адрасе вул. Будзённага, 48а-63. Уваход вольны.