Гарадзенскія хакеісткi ў складзе нацыянальнай зборнай ужо вылучаюцца на чэмпіянаце Еўропы

|

Турнір такога рангу па гэтым відзе спорту ў Беларусі праходзіць упершыню. На тры дні з 22 па 24 студзеня ў сталіцы сабраліся восем самых моцных зборных кантынента: Галандыя, Германія, Аўстрыя, Чэхія, Польшча, Украіна, Бельгія і Беларусь. Галандцы і немцы – пастаянныя прызёры буйных спаборніцтваў.

Але ўжо ў першым матчы чэмпіянату зборная Беларусі абыграла Германiю з лікам 4:3. Два мячы на сябе запісалі прадстаўніцы гарадзенскага “Рытма”: Курганская Юлія і Сіліцкая Надзея. Усяго ў зборнай шэсць прадстаўніц Гарадзеншчыны.

Яшчэ напярэдадні чэмпіянату галоўны трэнер беларускай каманды Херман Крэйс заявіў, што беларускiя дзяўчаты маюць рэальную магчымасць прыняць удзел у Алімпіядзе ў Токіо.

Як член камітэта па развіцці гэтага віду спорту, магу сказаць, што ваша краіна падае вялікія надзеі. І мы лічым, што Беларусь цалкам можа ўвайсці ў двадцадку лепшых каманд і заваяваць права на ўдзел на Алімпіядзе ў Токіо. Мы бачым, што ў краіне створана выдатная інфраструктура для развіцця гэтага віду спорту, а таксама працуюць добра структураваныя спартыўныя арганізацыі – зроблена ўсё, каб у вас хакей на траве толькі развіваўся. І я вельмі рады, што мы знайшлі агульную мову са старшынёй федэрацыі, таму зараз у нас ідзе плённая праца па падрыхтоўцы каманды да выхаду на больш высокі ўзровень “. 

Варта адзначыць, што найбольшага поспеху жаночая зборная Беларусі дамаглася толькі на кантынентальным форуме ў Лейпцыгу (2012 год) і іспанскай Алмерыi (2008 год). Там наша каманда заняла другое месца, абодва разы ў фінале саступіўшы Германіі. 

 

Фота: bfh.by