Хрысціяне Гродна разам маліліся за адзінства і мір на зямлі

|

Тыдзень малітв за адзінства хрысціян праходзіць штогод 18-25 студзеня, ідэя падобнай малітвы ўзнікла на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. У гэты тыдзень хрысціяне моляцца за мір у царкве і ў свеце, нагадваючы такім чынам пра неабходнасці зносін, узаемапавагі і супрацоўніцтва.

 

У Гродне ў аб’яднаўчай малітве, да якой заклікаў біскуп Аляксандр Кашкевіч, прынялі ўдзел рымска-каталіцкі, грэка-каталіцкі і праваслаўны святары, а таксама дыякан лютэранскай царквы.

 

Таксама на службу былі запрошаны і вернікі розных канфесій. У час малітвы святары ў знак адзінства запалілі свечкі ад пасхальнай свечы, што сімвалізуе Хрыста, а таксама павіталі адзін аднаго абдымкамі і паклонам.

 

У галоўным касцёле горада такая падзея праходзіць ужо шосты раз.