Лепшыя танцоры Гродна сустрэліся ў новай студыі Олі Лета. Без Якуша

|

Каля 40 чалавек на працягу некалькіх гадзін у сяброўскай атмасферы праводзілі батлы і адпачывалі ў сваё задавальненне. Новая студыя, якая адкрылася яшчэ ў снежні, створана паводле ўсіх патрабаванняў, якія маюць прафесійныя танцоры.

 

– Гэта жаночая студыя і зараз тут танцуюць толькі твэрк і дэнсхол. Паколькі ў нас жаночы калектыў, нам прапанавалі арганізаваць спецыяльную вечарыну, дзе можна пазнаёміць нашых дзяўчат з вядомымі хлопцамі, якія танчаць брэйк данс. У вынiку мы падзяліліся вопытам і трохі павесяліліся, – расказала Оля Лета.

 

Гарадзенская танцорка Оля Лета застрахавала свае ягадзіцы на 25 тысяч долараў

 

 

Адзін з арганізатараў вечарыны Юры Пуйдак кажа, што сустрэча мела спрычыніцца да развіцця танцавальнай культуры ў горадзе.


– Апошнім часам столькі разнагалосся і негатыву ў танцавальным свеце Гродна, што мы вырашылі ўсіх сабраць і проста адпачыць, успомніць мiнулае, навучыцца чамусьцi новаму. Прыйшлі практычна ўсе, за выключэннем Яўгена Якуша i некаторых заснавальнікаў хіп хопа ў нашым горадзе.

 

Пераможцы батлаў атрымалі дыпломы ад арганізатараў.