Зміцер Скварчэўскі раскажа ў “Краме Ц” пра традыцыйныя зімова-веснавыя святы
Месца: Вялікая Траецкая, 16 (“Крама Ц”)
Час: 30 студзеня, 19.00
Як вызначалі зіму і вясну? Якія сэнсы нашыя продкі ўкладалі ў святы Грамніцы, Валоссе, Масленіца? Як вылучаліся дні зімовага сонцастаяння і веснавога раўнадзенства, калі адзначаўся старажытны Новы год?
Традыцыйна ў жыцці нашага народа каляндарныя святы займалі надзвычай важнае месца, невыпадкова мы і зараз настолькі адчувальныя да змены прыродных цыклаў, яе перанараджэння! У беларусаў да сёння захавалася ўнікальная, архаічная і жывая, адметная ад суседзяў каляндарную абраднасць.
На сустрэчы пойдзе размова пра характэрныя рысы і асаблівасці зімовых і веснавых святаў. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на блізкіх святах канца зімы (люты) і пачатку вясны (сакавік).
Падрабязнасці ў суполцы vk.com/nar_sviaty і па тэлефоне +375(33) 6232616 – Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)
Даведка:
Этнакрама “Цудоўня” (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.