Ірландскія танцы ў Гродна
Школа ірландскага танца ALISS Sunrise запрашае ўсіх ахвотных у новы набор танцавальнай групы на базе клуба Ювента. У праграме будуць танцы ў спецыяльным мяккім абутку, ірландскі стэп, народныя ірландскія танцы кейлі. Заняткі плануюцца тры разы на тыдзень.
Паглядзець на заняткі групы, якая таньчыць ужо год, можна па аўторках, пятніцах і суботах у гэтым клубе. У верасні арганізатары школы ірландскага танца збіраюцца арганізаваць майстар-класы. За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефоне (029) 5892365.