236 дозаў за месяц
Па словах маёра міліцыі, супрацоўніка дадзенага Упраўлення Сяргея Барташэвіча зараз шматэпізодная крымінальная справа знаходзіцца на апошняй стадыі расследавання і хутка будзе перададзена ў суд. Двое жыхароў Гродна 20-ці гадоў, дзейнічаючы ў групе, наладзілі канал пастаўкі метамфетаміна з Літвы. Адзін з удзельнікаў “дуэта” набыў парашок у Вільні, пасля чаго на розных аўтамабілях кантрабандным шляхам з утойваннем ад мытнага кантролю перамяшчаў яго праз мяжу ў пунктах пропуску “Доцішкі” і “Прывалка”.
Усяго злачынцы з 22 лютага па 29 сакавіка ў Беларусь увезлі 118 гр метамфетаміна (каля 230 дозаў унутрывенна). Памочнік кантрабандыстаў праз сетку рэалізаоўваў дылерам наркатычнае рэчыва ў розных населеных пунктах Гродзенскай вобласці. У адносінах да “памочнікаў” кантрабандыстаў таксама ўзбуджаны крымінальныя справы. Злачынствы “цягнуць” на вялікі тэрмін зняволення.
Метамфетамін: вытворнае рэчыва ад амфетаміна, якое выкарыстоўваецца як наркотык, больш стымулюючы, чым амфетамін. Уводзіцца ўнутрывенна, праз рот або інгаляцыйна. Пры доўгім выкарыстанні выклікае непераадольную псіхічную залежнасць – 90% наркаманаў, якія прымяняюць метамфетамін, набываюць сталыя псіхічныя адхіленні.