Лялькі – не рэквізіт, а галоўныя героі
Робяць лялькі ў самім тэатры. Эскізы малюе галоўны мастак, а мастакі (бутафоры і мастакі па вытворчасці лялек) робяць па гэтых эскізах прадстаўнікоў… «рэквізіту». Кожная частка лялькі патрабуе сваёй тэхнікі. Рукі і цела шыюцца з мяккага паралону, галава і ножкі – з цвёрдага. Калі ўсё гатова, ідзе роспіс фарбамі, гуашшу. Мастакі імкнуцца перадаваць міміку, характар лялек згодна з сюжэтам спектакля. Гэта даволі складана. Трэба быць добрым псіхолагам.
Ідэя стварэння такой экспазыцыі паўстала таму, што кіраўніцтву тэатра захацелася яшчэ раз прадэманстраваць гарадзенцам рэквізіты спектакляў, якія ў хуткім часе знікнуць з афішы тэатра. На выставе можна пабачыць і лепшыя касцюмы.