Крыгаход знішчыў мост на Нёмане

|

Мост быў збудаваны ў 2012 годзе і звычайна выкарыстоўваўся ў летні час для пераезду сельгастэхнікі і дастаўкі газу жыхарам вёскі Карытніца, яго максімальная нагрузка – 25 тон. Усяго з 72 метраў мосту знесла каля 40. Паведамленне пра яго пашкоджанне выратавальнікі атрымалі 10 студзеня каля 16.00.

 

Жыццядзейнасць населеных пунктаў у межах Пескаўскага сельсавету не парушана.