“Врата” ў “Руны” адкрылі гродзенскія мастакі
Праект, ужо прэзентаваны ў Мінску, складаецца з трох частак . Юры Якавенка прадстаўляе сваё ўнікальнае выданне – надрукаваная ўручную кнігу Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”, якой выйшла ўсяго 150 экземпляраў. Адзін паасобнік такога рарытэту ацэньваецца ў 3500 еўра. Пра гісторыю і тэхніку стварэння ў інтэрв’ю з Юрыем Якавенка можна паслухаць ў радыёпраграме “Твайго Стылю” тут.
Таксма на выставе прадстаўлена графіка Юры Якавенкі “Руны”. Аляксандр Сільвановіч дапоўніў экспазіцыю серыяй “літэрнага” жывапісу на палатне і дрэве “Врата”.
Выстаўка ў залі па вуліцы Ажэшка чынная да 20 верасня.
Здымак prosto-free.livejournal.com