Чаму дзяўчыны ідуць на конкурс прыгажосці “Міс Гродна 2016”
Каб патрапіць на кастынг, трэба абавязкова прайсці анкетаванне, якое праводзіць галоўны прадзюсар конкурсу прыгажосці Ігар Леговіч.
“Анкета – гэта першы крок зроблены дзяўчынай у конкурсе“, – распавядае прадзюсар.
“З дапамогай іх мы выцягваем у канкурсантак, тое чым яны цікавяцца, пра што думаюць. Анкета можа згуляць і галоўную ролю ў адборы фіналістак. Анкеты тых дзяўчат, якія праходзяць у фінал, потым выкарыстоўваюцца вядучымі, рэжысёрамі і г.д. Для нас галоўнае, каб дзяўчаты іх запаўнялі не дома ў электронным выглядзе, а ў нас. Бо ў хаце яны могуць старанна падрыхтавацца, а прыйшоўшы да нас, яны атрымаюць невядомыя ім пытанні, якія прымусяць задумацца і папрацаваць“.
Паліна прыйшла на конкурс па радзе сяброў. Раней ёй даводзілася ўдзельнічаць у розных мадэльных паказах і вопыт у яе ўжо ёсць.
“Прыйшла дзеля уражанняў і эмоцый. Я чула ад леташніх канкурсантак пра конкурс. І магу сказаць дакладна, што ўсе засталіся задаволеныя, а галоўнае завялі сабе мноства новых сяброў. Я студэнтка і пакуль ёсць час хачу сябе паспрабаваць ва ўсім”.
А вось Насця прыйшла на конкурс каб даведацца на што яна здольная.
“Я прымала удзел у конкурсе “Міс універсітэт”, там заняла трэцяе месца. Таксама ўдзельнічала ў розных гарадскіх кастынгах. Ад самаго кастынгу чакаю пазітыву, эмоцый і таксама мора знаёмстваў. Я творчы чалавек, і вось такая навіна ў жыцці мяне заўсёды прыцягвае. Лепш чымсьці займацца, чым проста сядзець на месцы”.
На анкетаваннi многіх дзяўчат у тупік заводзіла пытанне пра тое, як яны бачаць сучаснага мужчыну.
Канкурсанткі лічаць, што мужчына павінен быць мэтанакіраваным, павінен умець пастаяць не толькі за сябе, але і за сваю другую палоўку, а таксама павінен быць добрым, сумленным і галоўнае – сем’янінам.
У зале, дзе праводзілася анкетаванне, можна было заўважыць і мужчын. Адзін з іх, Юрый, прывёў сваю дзяўчыну Наталлю.
“У першыя дні мы не патрапілі, бо не маглі знайсці будынак. У гэты раз знайшлі і дзяўчына нарэшце запоўніла анкету. Адпраўляць на конкурс не баюся. Я разумею, што кастынгі і паказы зоймуць шмат часу, але яна сама гэтага хацела. Пераможа яна ў конкурсе ці не, не так важна, яна і так для мяне самая міс“
Ігар Леговiч лічыць, што перапынак, які быў паміж конкурсаміконкурсамі, паўплываў на наведвальнасць кастынгу.
“Дзяўчаты ідуць, але ўзроўню які ў нас быў раней мы яшчэ не дасягнулі, а значыць ёсць над чым працаваць. У канцы 1990-х, пачатку 2000-ых у нас было па 200-300 канкурсантак, цяпер менш, але магу адзначыць, што мы рухаемся ў правільным кірунку”.