У Год культуры Гродна з размахам правядзе Дзень горада

|

Кіраўнік горада адзначыў, што гэты год будзе асацыявацца на Гарадзеншчыне не толькі са звычайным разуменнем слова “культура”.

 

Культура павінна быць не толькі ў нейкіх імпрэзах, яна павінны быць у першую чаргу ў саміх людзях, – сказаў Мечыслаў Гой. – Мы рыхтаваліся доўга і усё яшчэ прапрацоўваем шэраг мерапрыемстваў, якія правядзем у 2016 годзе. Прыемна, што з гэтым годам у нас супаў і фестываль нацыянальных культур. Мы ўпэўненыя, што ён пройдзе паспяхова”.

 

Гарадскія ўлады ў гэтым годзе плануюць ўвесці навінку ў вулічны гандаль горада. “Мы хочам, каб кожны раён Гродзенскай вобласці папрысутнічаў на нашай пешаходнай вуліцы, каб яны ў цэлым прадставілі сваю прадукцыю для гродзенцаў, гасцей і турыстаў. Мы павінны развіваць культуру рамёстваў, менавіта яна можа прыцягнуць турыстаў, а таксама пакінуць ім памяць пра горад“.

 

Таксама старшыня распавёў, што сёлета плануецца з размахам правесці дзень горада – у Год культуры Гродна адзначае 888 гадоў.


“Каб даведацца, чаго хочуць нашы жыхары ў дзень горада, мы прапануем фармат зносін праз сацсеткі. Для нас важна ведаць, што б яны хацелі ўбачыць у Гродне ў гэта грандыёзнае свята. Мы гатовыя выслухаць пажаданні і меркаванне гродзенцаў”.

 

Таксама стала вядома, што гарвыканкам распрацоўвае правядзенне новага свята для Гродна. На яго плануецца прыцягнуць сур’ёзных артыстаў як беларускай, так і расійскай эстрады. Старшыня адзначыў, што свята будзе звязана ў першую чаргу з нацыянальнай беларускай кухняй.