“Нёман” абыграў “Металург” і выйшаў у плэй-оф на “Дынама-Маладзечна”

|

Замацаваўшыся на чацвёртай пазіцыі, “Нёман” палепшыць або пагоршыць сваё турнірнае становішча ў матчы з “ваўкамі” ўжо ніяк не мог, аднак меў магчымасць выбіраць з кім праводзіць плэй-оф.

 

Ужо на 27-й секундзе лідар “Нёмана” Вячаслаў Лісічкін адкрыў лік, а да 14-й хвіліны гарадзенцы ўвогуле мелi перавагу ў тры шайбы. Адзначыўся дэбютным голам Землянкiн, таксама гол на рахунку Чэравача.

 

У другім перыядзе госці здолелі вярнуць інтрыгу ў матч, але ненадоўга. Пасля шайбы Вергунова гарадзенцы адказалі двума – другая шайба Лісічкіна і шайба Лаканена, якая стала яго першай за гарадзенскую каманду. У канцоўцы другога перыяду госці скарысталіся колькаснай перавагай і закінулі сваю другую шайбу, якая, як аказалася, i была апошняй у матчы.

 

Трэці перыяд прайшоў актыўна, але без галоў. Такім чынам гарадзенцы зарабілі другую перамогу запар і ў плэй-оф выйшлі на “Дынама-Маладзечна”.

 


“Нёман” – “Металург” 5:2 (3:0, 2:2, 0:0)

 

Галы:

00.27 1: 0 – Лісічкін (Баярчук, Ягораў)
10.43 2: 0 – Землянкiн (Сэман, Рохтла, – бол.)
14.16 3: 0 – Чэравач (Лакканен, Рохтла)
25.06 3: 1 – Вергуноў (Маршчэнак, – бол.)
26.59 4: 1 – Лакканен (Рохтла, Сэман, – бол.)
27.43 5: 1 – Лісічкін (Баярчук)
36.10 5: 2 – Анікін (Маршчэнак, Вергуноў, – бол.)

 

Мілаш Голань на пасляматчавай прэс-канферэнцыі сказаў, што з нядзелі яго каманда пачне падрыхтоўку да плэй-оф.

 

Скончылася першая частка сезону. Хачу падзякаваць хлопцам не толькі за сённяшні матч, але і за ўсе 42 гульні. Мы сталі камандай. Супраць “Металурга” некаторыя хакеісты гулялі на 80%. Відаць, хацелі захаваць сілы на плэй-оф. Задача была простая: перамога, тры ачкі. Каб не было размоў, якія хадзілі да матчу па вуліцах. Ганаруся тым, як каманда правяла гэтую гульню. А ўжо заўтра пачнем падрыхтоўку да плэй-оф“.

 

Па завяршэнні рэгулярнага чэмпіянату турнірная табліца выглядае наступным чынам:

 

 

Таксама вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф:

 

“Юнацтва” – “Хімік-СКА”
“Шахцёр” –  “Ліда”
“Гомель” – “Металург”
“Нёман” – “Дынама-Маладзечна”

 

Першыя матчы ў плэй-оф для “Нёмана” пройдуць у Гродне 24 i 25 лютага.