Фотафакт: у “Еўраопце” ў Паўднёвым прадалі расійскі ёгурт з цвіллю
“У суботу, 20 лютага купілі дзіцяці ёгурт “Альпик”. Адкрылі ў нядзелю, каб дзіця з’ела, але замест жаданага ёгурта там была цвіль. Назад у краму ўжо не павезлі, бо далёка было ехаць”, – распавяла Наталля.
На здымку бачна, што расійскі ёгурт “Альпик” быў выпушчаны 20.12.2015 і меў тэрмін прыдатнасці да 20.04.2016.
Нагадаем, не так даўно іншы жыхар Гродна атрымаў на працы падарункавыя цукеркі, у якіх былі чарвякі.