На начным пажары ў цэнтры Гродна выратавалі двух чалавек і эвакуіравалі 12

|

Пажарныя былі на месцы ўжо праз чатыры хвіліны. На падлозе яны знайшлі 88-гадовую жанчыну і яе 60-гадовага сына. У цяжкім стане абодвух даставілі ў шпіталь з моцным атручваннем прадуктамі гарэння, у мужчыны таксама апёкі 1-2 ступені цяжкасці твару і рук (4% цела). Яны знаходзяцца пад апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх.

 

 

Выратавальнікі эвакуіравалі з кватэр вышэй 12 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Агонь знішчыў маёмасць у пакоі, пашкодзіў сцены і столь. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні, паведамілі ў прэс-службе МНС.