Кошт Дня ведаў

|

У першую чаргу – прыгожы заплечнік або ранец, якому першаклашка радуецца значна больш, чым вопратцы. Вясёленькі рознакаляровы заплечнічак са мноствам кішэняў, маланак і вялікіх аддзяленняў можна купіць у межах 25-50 тыс. рублёў.

 

Вопратка. Гарнітур, які складаецца са штаноў і пінжака абыйдзецца бацькам у межах 60-70 тыс. рублёў, асобна пінжак варты каля 40 тыс. рублёў. Сарафаны каштуюць гэтак жа, як і пінжакі, асобна спадніца – 35 тыс., блуза – 25 тыс.

 

Зараз трэба напоўніць заплечнік школьным пісьмовым прыладдзем. Па-першае, неабходныя сшыткі: 12 лістоў у клетачку і лінеечку з рознакаляровай глянцавай вокладкай каштуюць 300-600 рублёў. Звычайныя аднатонныя, якія пераважна выпускаліся гадоў 15 назад, – танней (у межах 130 рублёў). Вокладка для сшыткаў – 40 рублёў. Просты пластмасавы або з тканіны пенал з адным аддзяленнем (3-17 тыс.), «трохкамерны» (40-60 тыс.) Набор алоўкаў 12 і 18 колераў – 3-6 тыс., 24 колеры – 8 тыс. Кошт фламастэраў вышэй: набор з 18 і 24 колераў – да 14 тысяч.

 

У першы год навучання малышня будзе не толькі вучыцца чытаць і пісаць, але і маляваць, ляпіць і выразаць. Такім чынам, фарбы акварэльныя 10-12 колераў каштуюць 3 тыс. рублёў. Гуаш трохі даражэй: 10 колераў – 6-8 тыс. Набор пэндзляў для малявання абыйдзецца ў межах 5 тыс. Кошт набору каляровай паперы малаважны – 1-2 тыс. рублёў, пластылін з 7 колераў – 2 тыс., а з 16 колераў – 4 тыс. Розныя дробязі – лічыльныя палачкі, гумка, тачылка, тэчка для сшыткаў і лінейка – каштуюць у межах 1-2,5 тыс. рублёў кожны прадмет. У цэлым, пры ўмове набыццяўсяго вышэй пералічанага, на зборы першакласніка прыйдзецца выдаткаваць у сярэднім 170-200 тыс. рублёў.

 

Букет цалкам прыстойных гладыёлусаў каля ўніверсама «Брэст» каштаваў у Дзень ведаў каля 10 тысяч.

 

На гэтай даволі даступнай суме можна было б спыніцца, калі б… Не пэцкаліся пінжакі і спадніцы (а значыць, трэба ўсяго па 2 камплекты), не ламаліся алоўкі, не дзёрліся заплечнікі і не канчаліся фарбы. І працэс гэты зацягнецца на бліжэйшыя 9-11 гадоў.

 

Фота prosto_free