Злачынцаў , што абрабавалі краму ў Карэліцкім раёне, затрымалі

|

У пяці раёнах вобласці быў уведзены план перахоп, увесь асабісты склад Карэліцкага РАУС узняты па трывозе. Вывучаліся запісы з камер відэаназірання, запрасілі кінолага са  службовым сабакам. Высветлілася, што падазраваныя асобы пакінулі вёску, рухаючыся па адным ў розных напрамках. Праз паўтары гадзіны праваахоўнікі вышлі на іх  след.

 

Аказалася, што напад на краму здзейснілі трое маладых людзей розных узростаў: двум 23-й году, яшчэ аднаму 33-ці. Усе яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, злачынства было спланавана падчас распіцця спіртнога. Стала вядома, што ўдарыў жанчыну  нажом у вобласць сэрца самы малодшы з іх. Ён быў адзіным у кампаніі, хто да гэтага яшчэ не меў праблем з законам. Зараз прадавачка знаходзіцца ў шпіталі, яе стан медыкі характэрызуюць як цяжкі.

 

Усе падазраваныя асобы затрыманы. Карэліцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факту замаху на наўмыснае забойства, спалучанага з разбоем, здзейсненага групай асобаў (ч.1 арт.14, п.п. 12,15 ч.2 арт.139 КК Рэспублікі Беларусь).

 

* Ілюстрацыя выпадковая