Гарадзенец курыў, пераліваючы спірт. Вынік – у цяжкім стане ў рэанімацыі, кватэра згарэла

|

Пажарныя былі на месцы ўжо праз тры хвіліны пасля выкліку. На падлозе ў кватэры, дзе здарыўся пажар, яны знайшлі 52-гадовага мужчыну. З апёкамі 2-3 ступені ног (12% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння яго адвезлі ў рэанімацыю. Пацярпелы ў цяжкім стане, пад апаратам штучнага дыхання.

 

У кватэры былі таксама жонка і дачка пацярпелага, але яны пакінулі небяспечнае месца самастойна да прыбыцця байцоў МНС.

 

 

Агонь знішчыў маёмасць у пакоі, закапціў сцены і столь. З кватэры вышэй пажарныя эвакуіравалі 8 чалавек, з іх 2 дзяцей.

 

Меркаваная прычына пажару – курэнне пры пераліванні спірту.