У Гродзенскім палку сувязі запусцілі “касмічную” ракету

“Асноўная мэта мерапрыемства – паказаць маладому пакаленню, як жывуць салдаты ва Узброеных сілах Беларусі, канкрэтна ў гарадзенскім палку сувязі. Бо наш полк адзін з тых, што найхутчэй развіваюцца, ён хутка атрымлівае сучасныя сродкі сувязі. Ёсць такія, што не толькі не адстаюць, але нават пераўзыходзяць заходнія аналагі”, – распавёў камандзір палка, палкоўнік Аляксандр Юнец.

 

Дзясяткам школьнікаў паказалі тэхніку і частку ўзбраення. Але разынкай мерапрыемства стаў запуск мадэляў сапраўдных касмічных ракет, якія былі распрацаваны выхаванцамi лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці разам з чэмпіёнам свету па ракетамадэльным спорце Аляксандрам Ліпаем.