У “Райскай даліне” на Гарадзеншчыне ствараюць цэнтр для навучання фермераў
Раней меркавалася, што фінансаваць праект будзе польскі ўрад. Планаваныя выдаткі павінны былі скласці амаль мільён долараў. Але планы ў донара змяніліся ажыццявіць задуму не атрымалася. Вярнуцца да рэалізацыі праекта атрымалася, калі згоду на фінансавую падтрымку выказаў урад Расіі.
Пра сутнасць новага пачынання распавёў начальнік аддзела падтрымкі малых і сярэдніх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ААН па прамысловым развіцці Карл Шебеста: “Наш праект дасць магчымасць стварыць дзейсную мадэль фермерскай гаспадаркі, якая будзе працаваць па стандартах ЕС. Гэта будзе звычайнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вырошчванні і перапрацоўцы грыбоў і ягад. Праз 30 месяцаў гаспадарка павінна стаць сур’ёзным навучальным цэнтрам. Тут будуць працаваць 10-15 трэнераў, здольных на практыцы паказаць і растлумачыць спецыфіку работы аграрыяў з высокім узроўнем тэхнічнай аснашчанасці і штатам кампетэнтных спецыялістаў. Пазней пачнем даваць кансультацыі ў галіне экспарту, патрабаванняў мясцовага рынку, выкарыстання пазыковых сродкаў, лагістыкі і маркетынгу”.
У якасці пляцоўкі для рэалізацыі ўнікальнага праекта беларускае прымежжа было абрана не выпадкова. Мяркуецца, што праходзіць навучанне тут змогуць не толькі беларускія прадпрымальнікі, але і іх калегі з Літвы і Польшчы. Цэнтрам аграпрамысловага парку павінна стаць фермерская гаспадарка «Райская даліна», якая прайшла конкурсны адбор з сямі аналагічных прадпрыемстваў Гродзенскага раёна.
Фота flashnord.com (мае ілюстратыўны характар)