У “Райскай даліне” на Гарадзеншчыне ствараюць цэнтр для навучання фермераў
У Гродзенскім раёне будзе створаны адукацыйны цэнтр для фермераў, які навучыць працаваць у адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрасаюза, піша “СБ-Беларусь сегодня”. Ідэя стварэння сучаснага аграпрамысловага парку, абсталяванага па апошнім слове тэхнікі, для навучання работнікаў сельскагаспадарчай галіны Беларусі ўзнікла яшчэ ў 2007 годзе. Тады з гэтай прапановай выступіла дэлегацыя ААН па прамысловым развіцці.