Пад Гродна пабудуюць фабрыку па вырошчванні шампіньёнаў
Фабрыка з’явіцца ў вёсцы Аляксандрава Гродзенскага раёна, некалькі кіламетраў ад Абухава. Побач – рэшткі былога ваеннага гарадка, дзе ў адным бомбасховішчаў мясцовы фермер арганізаваў склад гародніны. Праз поле – аэрапорт.
Прадпрыемства павінна пачаць працу ўжо ў канцы 2016 года. Пакуль што ўласнік Аляксандр Шумель паспеў цалкам падрыхтаваць тэрыторыю 6 га да будаўніцтва: тут прыбралі расліннасць і камяні, выраўнавалі зямлю.
Зараз на месцы працуюць геадэзісты, якія праводзяць разметку мясцовасці. Пасля гэтага пачнецца будаўніцтва галоўнага аб’екта – вытворчага будынка з шасцю камерамі па 500 кв.м. Будуюць усё новае, бо шампіньёны патрабуюць максімальнай стэрыльнасці памяшкання. Інакш грыбы могуць захварэць.
На Гарадзеншчыне такіх буйных вытворчасцей грыбоў пакуль няма. Самая буйная ў краіне фабрыка шампіньёнаў працуе ў суседзяў – у Брэсцкай вобласці.
Фота agriculture.by