Гарадзенцы далi добры старт у плэй-оф. “Нёман” – “Дынама-Маладзечна” – 1:0
Да паядынку ў Гродне каманды падыйшлі з мінімальнымі стратамі. У “Дынама” з-за двухматчавай дыскваліфікацыі сустрэчу прапускаў Глеб Петухоў, а ў “Нёмана”, таксама з-за дыскваліфікацыі, на пляцоўку не змог выйсці Ілля Казнадзей.
Каманды на працягу ўсяго матчу паказвалі актыўны хакей, але забіць атрымалася толькі аднойчы. У канцоўцы першага перыяду фінскі форвард “Нёмана” Яне Лакканен скарыстаўся колькаснай перавагай і дакладным кідком забіў шайбу, якая і стала ў выніку адзінай у матчы.
Варта адзначыць, што фін адзначаецца ўжо другі матч запар.
“Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 1:0 (1:0, 0:0, 0:0)
Галы:
18.44 1: 0 – Лакканен (Коршунаў, – бол.)
Вынікі іншых матчаў плэй-оф чэмпіянату Беларусі:
“Шахцёр” – “ХК Ліда” – 6:1
“Юнацтва” – “Хімік-СКА” – 3:0
“ХК Гомель” – “Металург” – 5:4 А
Дзякуючы перамозе над “Дынама”, “Нёман” павёў у серыі і наступны матч згуляе заўтра, 25 лютага, у Гродне.