Гродзенская мастачка зрабіла для Леанарда ды Капрыа “сабачы Оскар”
Дзяўчына тлумачыць, што мэта работы – падкрэсліць вялікі ўклад кіназоркі ў справу захавання экалогіі на Зямлі і прыцягнуць увагу да жывёл, якія знаходзяцца ў пунктах часовага ўтрымання і прытулках.
“Леанарда ды Капрыа не толькі вялікі акцёр, але таксама і актыўны абаронца экалогіі і жывёльнага свету, – кажа Юлія. – На мой погляд, ён заслугоўвае вышэйшай узнагароды ў гэтай галіне“.
Мастачка таксама хоча прыцягнуць увагу вядомага акцёра да жывёл з пункту часовага ўтрымання ў Гродне.
“Там шмат прыгожых і разумных жывёл. І я ўпэўненая, што для ды Капрыа нашмат лягчэй будзе знайсці сапраўднага і вернага сябра тут, а не ў прасякнутым крывадушнасцю Галівудзе“, – лічыць мастачка.