Бизнес-клуб “Свои люди” приглашает на очередную встречу в Гродно

Business2Business праект “Свае людзі” стартаваў у Гродне ў кастрычніку 2015 года. Арганізатарам бізнес-клуба з’яўляецца бізнес-школа ІПМ, першая і адзіная ў краіне, створаная па мадэлі еўрапейскіх устаноў бізнес-адукацыі.

 

Галоўная мэта праекта – пашырэнне сеткі карысных кантактаў: як для вопытных бізнесменаў, так і для пачаткоўцаў прадпрымальнікаў у рэгіёне. Акрамя каштоўных зносін з новымі людзьмі, вы атрымаеце карысныя парады ад запрошаных спікераў, практыкаў бізнесу і экспертаў.

 

ДЛЯ КАГО ГЭТЫЯ СУСТРЭЧЫ?

 

Для прадпрымальнікаў

Для кіраўнікоў кампаній

Для менеджэраў

Для тых, хто робіць першыя крокі ў бізнесе

Для тых, хто хоча развівацца, а не сядзець на месцы

 

ШТО ВЫ АТРЫМАЕЦЕ АД УДЗЕЛУ:

 

Каштоўныя бізнес-кантакты

Новых партнёраў для свайго бізнесу

Патэнцыйных кліентаў

Карысныя парады па развіцці і самаўдасканаленню

Масу новых ідэй

 

ЯК УСЁ БУДЗЕ АДБЫВАЦЦА?

 

Асноўная частка мерапрыемства праходзіць у фармаце біржы кантактаў. На працягу 1,5 гадзін удзельнікі маюць зносіны адзін з адным, перасаджваючыся паміж столікамі, абменьваюцца кантактнай інфармацыяй, дзеляцца вопытам, дапамагаюць парадамі.

 

Для стварэння максімальна камфортнай атмасферы, у перапынку ўдзельнікаў чакае кубачак гарбаты або кавы з прыемнымі дэсертамі.

 

Пасля біржы кантактаў надыходзіць час майстар- класа. На кожную сустрэчу мы запрашаем спікераў, якія працуюць у розных сферах. На сустрэчах бізнес- клуба “Свае людзі” ўжо пабывалі спікеры з ЗША, Расіі, Беларусі.

 

На сустрэчу бізнес-клуба 2 сакавіка 2016 года ў якасці спікера запрошана з Мінска першы намеснік дырэктара Бізнес-школы ІПМ і дырэктар праграмы Executive MBA Наталля Макаева з майстар-класам на тэму “Лідарамі становяцца або нараджаюцца?”

 

Аб спікеры: Наталля Макаева – магістр бізнес адміністравання (МВА) . Мае 10-гадовы вопыт кіравання прадстаўніцтвам міжнароднай карпарацыі, вучылася ў Расіі, Украіне і Ізраілі, а таксама ў Міжнароднай акадэміі выкладчыкаў менеджменту, IMTA, Блед, Славенія, у Adizes Graduate School па праграме “Метадалогія і практыкі Адзізеса для лепшых бізнэс-школ”. Праходзіла стажыроўкі ў ЗША, Швецыі, Вялікабрытаніі, Латвіі. У кансалтынгу і бізнес-адукацыі з 2007 г. Кансультант па арганізацыйным развіцці. Спецыялізацыя: стратэгічны аўдыт і распрацоўка стратэгіі, асабістая эфектыўнасць кіраўніка.

 

ЯК ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У СУСТРЭЧАХ?

 

Для ўдзелу запрашаем ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА НА САЙЦЕ да 2 сакавіка 2016 года

 

Дадатковая інфармацыя будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Падрабязнасці праекта можна даведацца на нашым сайце: http://www.ipm.by/info/b2b/

 

Дзе: рэстаранны комплекс “Туран”

Калі: 2 сакавіка, 18.00

Кошт: 200.000 рублёў