Гродзенскі студэнт стаў самым хуткім у паяданні бліноў і выйграў пяць мільёнаў рублёў

|

У гэтым годзе арганізатары ўнеслі ў апошняе зімовае свята навінку: Гродна стаў першым горадам, дзе прайшоў турнір “Блінабор’е”.

 

 

Дзясяткі маладых людзей змагаліся за галоўны прыз спаборніцтваў – пяць мільёнаў рублёў. Спачатку ўдзельнікі павінны былі прабегчы больш за тры кіламетры. Пяцёрка самых хуткіх у бегу праверыла сваю хуткасць таксама ў паяданні бліноў.

 

 

Перамог у абодвух этапах выпадковы мінак Віктар. Студэнт палітэхнічнага каледжа не збіраўся ўдзельнічаць у турніры, а проста прыйшоў на свята паглядзець канцэрт.

 

 

Вы паглядзіце ў якой я вопратцы, вядома ж, я не рыхтаваўся. Зарэгістраваўся цалкам выпадкова, у выніку прыйшлося бегчы і я апынуўся першым. Не сказаць што цяжка, проста было крыху няёмка“.

 

Джынсы і туфлі – заклад поспеху гродзенскага студэнта

 

Прафесійным спортам студэнт не займаецца. З яго слоў, часам гуляе ў футбол і баскетбол. Выйграныя грошы Віктар патраціць, каб заплаціць за аўташколу, купіць сястры падарунак і  набыць сабе новыя туфлі.

 

Таксама на турніры праводзіўся конкурс фатаграфій з хэштэгам #лидскаямука. У гэтым розыгрышы безумоўным лідарам стаў фатограф Ігар Рэмзiк. Яго, як і Віктара, абсыпалі з вогнетушыцеляў мукой, а таксама ўручылі прыз – мільён рублёў.

 

 

Выйгрыш ён патраціць на развіццё мясцовай журналістыкі, а таксама парамантуе машыну.

 

Сярод адпачываючых гарадзенцаў знайшлася жанчына, якія выступіла супраць паядання бліноў. Тамара Андрэеўна засмучана, што менавіта Гродна стаў першым горадам, дзе правялі турнір “Блінабор’е”.

 

Чаму менавіта ў Гродне забіваюць моладзь, чаму не ў Мінску? То кіёскі з цыгарэтамі, то паяданне бліноў на хуткасць. Колькі можна? Калі будуць хутка есці бліны, можа ўтварыцца заварот кішак. У свеце паходзяць такія спаборніцтвы і былі выпадкі, што людзі гінулі. Я баюся, што такія турніры пашкодзяць здароўю нашых людзей. Глядзець усім цікава, але здароўе павінна быць важней. У нас не горад эксперыментаў, хопіць з нас“.

 

 

У канцы мерапрыемства, як гэта прынята на провадах зімы, гродзенцы спалілі пудзіла.