Жанчыны за рулем пазадарожнікаў пракацяцца з ветрыкам на “СУПЕР-8”
Каманда кожнага аўтамабіля можа складацца з двух ці болей удзельніц. Каб узяць удзел у спаборніцтвах, патрэбуецца папярэдне зарэгістравацца і атрымаць бартавы нумар.
Заезды адбудуцца 6 сакавіка на ітэрыторыі Гродзенскага раёна. Збор удзельнікаў на асобнай стаянцы ГЦ Карона на вул. Горкага ў 10.00.
Традыцыйную ўзнагароду, кухонны камбайн, атрымае ўдзельніца, што зойме апашні радок у кваліфікацыйнай табліцы.
Мерапрыемста праводзіцца з мэтаю прыцягнення ўвагі жаночай паловы насельніцтва да новых відаў аўтаспорту, арганізацыі вольнага чассу і здаровага ладу жыцця. Таксама арганізатары лічаць, што заезды паспрыяюць павышэнню майстэрства кіроўцаў, задавальненню попыту гледачоў да аўтамабільных дысцыплінаў і прапагандзе бяспечнага кіравання аўтамабілем ва ўмовах бездарожжа.