“Бяспека жыццядзейнасці жыхароў не забяспечваецца” – у Гродзенскім і Шчучынскім раёнах у 2015 годзе назіраўся ўстойлівы рост злачыннасці

|

Крымінагенная сітуацыя ў Шчучынскім раёне характарызуецца ростам злачыннасці, у тым ліку рэзкім павелічэннем колькасці учыненых забойстваў, фактаў наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання і іншых злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.

 

Значна ўзрасла колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі і раней судзімымі асобамі, а таксама спалучаных з сямейна-бытавым гвалтам. У гэтым раёне назіраецца самы высокі ў вобласці паказчык падлеткавай злачыннасці ў агульнай структуры злачынстваў. Пры гэтым павялічылася колькасць непаўналетніх, што ўчынілі злачынствы ў групе і маюць непагашаную судзімасць.

 

За мінулы год у Шчучынскім раёне павялічылася і колькасць учыненых падлеткамі адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку звязаных з парушэннем антыалкагольнага заканадаўства. У адрозненне ад папярэдніх гадоў маюцца факты ўжывання навучэнцамі сельскіх школ моцнадзейных псіхатропных рэчываў.

 

Адзначана, што ў раёне захоўваецца тэндэнцыя алкагалізацыі насельніцтва, а праца па прафілактыцы, што праводзіцца райвыканкамам ды іншымі грамадскімі структурамі, не адпавядае патрабаванням – належная бяспека жыццядзейнасці жыхароў не забяспечваецца.

 

 

Крымінагенная абстаноўка на тэрыторыі Гродзенскага раёна таксама характарызуецца ростам злачынстваў. Узрасла колькасць учыненых рабаванняў, крымінальна каральных хуліганстваў, крадзяжоў.

 

Адзначаецца значны рост падлеткавай злачыннасці. Пры гэтым усё большая колькасць непаўналетніх далучаецца да супрацьпраўных дзеянняў, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

 

Адсутнічае належная каардынацыя паміж праваахоўнымі органамі і органамі мясцовай улады ў пытаннях працаўладкавання асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі.

 

 

Па выніках працы калегія прыняла рашэнне, у якім усім суб’ектам прафілактыкі названых раёнаў рэкамендавана праводзіць пастаянны аналіз крымінагенным абстаноўкі і своечасова прымаць  меры папярэджвання  ў дачыненні да канкрэтных асоб з асацыяльнымі паводзінамі.

 

Таксама пастаўлена задача ліквідаваць ўмовы для здзяйснення  карыслівых злачынстваў на аб’ектах гандлю, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, выяўляць месцы распаўсюджвання наркатычных і псіхатропных рэчываў, праводзіць тлумачальную працу сярод насельніцтва, далучаць падлеткаў да грамадска-карыснай дзейнасці.

 

Пракурорам Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў даручана ініцыяваць разгляд праблемных пытанняў выканання заканадаўства аб прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх і узяць на кантроль выкананне адпаведных рашэнняў райвыканкамаў.